2011-07-09 10:33:18

“Octava Dies”. Ад Хартума да Джубы


RealAudioMP3 “Праявіць салідарнасць з народам Паўднёвага Судана!”, - з такім заклікам звярнуўся дырэктар Ватыкаснкага радыё, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

“Жыхары Судана, свабодныя ў сваім выбары, спрабуюць знайсці канстытуцыйную формулу, якая дапаможа ім быць вышэй над супрацьстаяннем і барацьбой з кожнага тыпу супольнасцю, - сказаў кс. Ламбардзі - Цяжка не думаць аб усіх малітвах і цярпеннях, тых людзей, якія пакутавалі ад вайны, асабліва на поўдні краіны”.

Кс. Ламбардзі нагадвае, што многія судынцы з прычыны вайны сёння вымушаны уцякаць і застацца без дома, і выказвае салідарнасць з беднымі, безабароннымі, тымі, хто звяртаецца да Бога і просіць аб дапамозе, справядлівасці, павазе да годнасці, якую сам Бог ім даў, фундаментальных правах, свабодзе верыць і практыкаваць уласную веру без страху і дыскрымінацый. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы выказвае спадзяванне, што яго голас будзе пачуты “братамі і сёстрамі Поўдня”, а “вецер перамен, якія дзьме на Афрыку прынясе новыя эканамічныя і палітычныя структуры, якія будуць па-сапраўднаму паважаць годнасць і правы чалавека”.

Кс. Ламбардзі ўзгадвае 10 лютага 1993 г., калі Ян Павел ІІ праводзіў вельмі насычаны і незвычайны дзень у Хартуме, сталіцы Судана: “Ён з адвагай гаварыў кіраўнікам дзяржаваў аб драматычных тэмах справядлівасці і свабоды. Ён быў вельмі цёпла прыняты суданскімі католікамі, якія, у сваёй большасці, уцяклі з поўдня з прычыны насілля і безперапыннай грамадзянскай вайны ” .

“Прайшло 18 год. Налічваецца каля 2 млн. забітых і 4 млн. бежанцаў, але сёння з’явілася надзея, што вайна нарэшце скончылася і новая Рэспубліка Паўднёвы Судан, абвяшчэння якой пажадала большасць яе жыхароў, у спакоі можа пачаць новую гісторыю. - сказаў кс. Ламбардзі. - Прадстаўнікі Папы і Генеральны сакратар ААН, біскупы з розных краін і кіраўнікі дзяржаў збіраюцца ў Джубе на свята абвяшчэння незалежнасці”.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай сталіцы адзначае, што негледзячы на наяўнасць рэсурсаў, гэта будзе пачатак адной з самых бедных краін свету. “Яна павінна будзе вырашаць складаныя праблемы, неабходныя для яе адзінства”. Але, на думку кс. Ламбардзі, “жыхары маюць надзею – і усе разам з імі – што змогуць пабудаваць будучыню свабоды і міра. Таямнічая і незвычайная радасць народа Судана, якая панавала ў Хартуме падчас візіта Яна Паўла ІІ, не знікла, але патрабуе міжнароднай і касцёльнай, канкрэтнай і моцнай салідарнасці, для таго, каб трываць заўсёды.







All the contents on this site are copyrighted ©.