2011-07-09 12:16:42

ЗША: біскупы за салідарнасць з беднымі краінамі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША скіравала зварот да ўрада краіны, у якім заклікае звярнуць увагу на неабходнасць захавання у бюджэце 2012 г. выдаткаў на рэалізацыю праграм міжнароднай салідарнасці і гуманітарнай дапамогі. “Маральнасць патрабуе намаганняў па памяншэнні дэфіцыта і пазыкі краіны, але ў той жа час, гэтыя намаганні не павінны пагражаць стану бедных людзей ва ўсім свеце”, - пішуць аўтары зварота: старшыня Камісіі па міжнароднай справядлівасці і міру амерыканскага епіскапата, біскуп Ховард Джэймс Хубарт і кіраўнік дабрачыннай арганізацыі “Сatholic Relief Servise” Кэн Хакет. Зварот быў накіраваны з нагоды перагляду бюджэту ЗША на наступны год.

У пасланні адзначаецца, што ўжо у 2011 г. бюджэтныя выдаткі на гуманітарную дапамогу былі паменьшаны на 8,4% і наступныя памяншэнні могуць стаць сапраўдным цяжарам для бедных краін.

“Пад пагрозай знаходзяцца шматлікія праграмы салідарнасці і гуманітарнай дапамогі, якія тычацца жыцця і годнасці людзей. Мэта гэтых праграм палягае на тым, каб спрыяць сапраўднаму інтэгральнаму развіццю, перамагчы беднасць і палепшыць умовы жыцця ў найбяднейшых краінах свету”, - адзначаецца ў звароце. Звяртаецца ўвага таксама на тое, што гаворка ідзе і аб нацыянальнай бяспецы, бо “беднасць і адчай часта з’яўляюцца прычынамі тэрарызму”. Амерыканскія біскупы заклікаюць да дакладнага разумення прыярытэтных пытанняў і яснага і этычнага іх бачання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.