2011-07-09 14:42:52

Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Ота фон Габсбурга


RealAudioMP3 Тэлеграму на імя Карла фон Габсбурга, сына памерлага Ота фон Габсбурга, накіраваў папа Бэнэдыкт XVI. У ёй Пантыфік выказаў сям'і Габсбургаў свае спачуванні. Памерлы быў "вялікім еўрапейцам", які "нястомна працаваў для справы міру, суіснавання людзей і справядлівага парадку на гэтым кантыненце", гаворыцца ў апублікаванай сёння сям’ёй Габсбургаў тэлеграме.

Папа напісаў: "У гадзіну смутку ў сувязі з гэтай трагічнай стратай, я далучаюся да вас і ўсёй царскай сям'і ў малітве за памерлага. Падчас доўгага і плённага жыцця, эрцгерцаг Ота стаў сведкам бурнай гісторыі Еўропы".

Кароткі ліст заканчваецца пераказаннем апостальскага благаслаўлення ўсім, хто смуткуе па памерлым, і абяцаннем малітвы аб яго вечным шчасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.