2011-07-08 14:55:16

Індыя: Касцёл змагаеца з гандлем людзьмі


Паводле праведзенага Дзярждэпартаментам ЗША даследвання, стала вядома, што Індыя і Непал ўсё больш эфектыўна змагаюцца з гандлем людзьмі, аднак гэта праблема ўсё яшчэ далёкая ад свайго вырашэння. У Індыі кожны год бясследна знікае больш за 70 тыс. жанчын і дзяцей. Сіуацыя ва ўсім свеце выглядае вельмі трывожна – на думку амерыканскіх даследчыкаў кожны год у рабства трапляюць каля 12 млн. чалавек.

Каталіцкі Касцёл ў Індыі і Непалі актыўна уключыўся ў барацьбу з гандем людзьмі. Напрыклад, у трох заходніх штатах Індыі, дыяцэзіяльныя арганізацыі, разам са школамі, неўрадавымі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады арганізавалі спецыяльныя курсы па гэтым пытанні. У рамках праекту ў 15 дыяцэзіях краіны 4 тыс. чалавек атрымалі адпаведную падрыхтоўку ў барацьбе з сучасным рабствам.

Біскуп Катмунду Антоній Шарма адзначае, што часта ахвяраў прымушаюць да заняцця прастытуцыяй. Часта крыніцай папаўнення колькасці рабоў з’яўляюцца бедныя сем’і, якія прадаюць сваіх дзяцей бандам гандляроў людзьмі.








All the contents on this site are copyrighted ©.