2011-07-08 13:43:13

Папа прывітаў вернікаў у Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 7 ліпеня Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Тут Святы Айцец правядзе свой сёлетні адпачынак. На плошчы перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа Папу чакалі вернікі, да якіх Святы Айцец звярнуўся з кароткім прывітаннем:

“Дарагія сябры, жадаю усім вам добрага вечара. Я прыбыў сюды, каб пачаць мой летні адпачынак. Тут ёсць усё: горы, возера, мора, прыгожы касцёл з адноўленым фасадам і добрыя людзі. Таму я шчаслівы быць тут. Маю надзею, што Пан мне дасць добры адпачынак”.

Ужо другі год Пантыфік абірае месцам свайго летняга адпачынку рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа.







All the contents on this site are copyrighted ©.