2011-07-08 12:46:32

Мінск: выратаваць сужэнства


RealAudioMP3 8 ліпеня ў Беларусі адзначаюць Дзень сям’і, любові і вернасці. Гэта свята па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай Царквы было заснавана тры гады таму ў дзень нябесных апекуноў сужэнства – святых Пятра і Феўронні. У Мінску прайшла адмысловая акцыя – валанцёры раздавалі людзям рамонкі, сімвал свята, і тэматычныя брашуры. Гэта адбывалася ў сталічным мікрараёне Лошыца, у адзін з прыходаў якога напярэданні прывезлі рэліквіі святых цудатворцаў. Пакланіцца святым, якія лічацца ўзорам сужэнства, прыходзяць тысячы вернікаў. Яны просяць дапамогі ў сямейных адносінах для сябе і сваіх блізкіх. Як адзначылі духавенства і вернікі, такія падзеі павінны звярнуць увагу да праблемаў сям’і, якія існуюць у Беларусі. Па статыстыцы, у прошлым годзе на тысячу шлюбаў прыходзілася 459 разводаў. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў не толькі ў СНД, але і Еўропе. Крызіс сужэнства назіраецца ўжо напрацягу многіх гадоў.

Следстваў крызісу сям’і, адзначаюць спеціялісты, вельмі шмат. Гэта павелічэнне колькасці незарэгістраваных або, як прынята цяпер гаварыць, грамадзянскіх шлюбаў, а таксама колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях і так званымі грамадзянскімі мужам і жонкай. Вялікая праблема таксама аборты. Ад вырашэння гэтых пытанняў напрамую залежыць адраджэнне інстытуту сям’і, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыіі, а значыць – аднаўленне нацыі.

Ларыса Абрамчук. Мінск.








All the contents on this site are copyrighted ©.