2011-07-08 14:16:05

Дэкларацыя кс. Ламбардзі з нагоды незалежнасці Паўднёвага Судана


RealAudioMP3 9 ліпеня адбудзецца ўрачыстае абвяшчэнне незалежнасці Паўднёвага Судана. З гэтай нагоды кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы выдаў спецыяльную дэкларацыю прысвечаную гэтай падзеі.

У ёй адзначаецца, што Святы Айцец скіраваў у Паўднёвы Судан афіцыйную дэлегацыю пад кіраўніцтвам кардынала Джона Нжуя, арцыбіскупа Найробі і старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Кеніі, каб пераказаць уладам новай дзяржавы і ўсім яе грамадзянам, большасцю з якіх з’яўляюцца католікі, пажаданні міра і росквіту.

“Як адзначыў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінам з дзяржавамі, падчас сустрэчы з парламенскай дэлегацыяй Судана, супакой, прымірэнне і павага да правоў усіх, асабліва права на свабоду веравызнання, з’яўляюцца фундаментальнымі слупамі на якіх будуецца новае сацыяльна-палітычнае жыццё рэгіёна і ўмовы неабходныя, каб глядзець у будучыню з упэўненасцю”, - адзначае кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы.

Кс. Ламбардзі звяртае ўвагу на тое, што “Апостальская Сталіца, якая падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з уладамі Хартума з 1972 г. з належнай увагай разгледзіць аналагічную прапанову ўрада Паўднёвага Судана і запрашае міжнародную супольнасць падтрымаць гэтую маладую незалежную дзяржаву, каб праз мірны, сардэчны і канструктыўны дыялог знайсці справядлівыя рашэнні невырашаных да гэтага часу пытанняў, а таксама жадае гэтаму народу шляху міра, свабоды і развіцця”








All the contents on this site are copyrighted ©.