2011-07-08 10:37:37

Арцыбіскуп Хон Тай Фай: негатыўны уплыў Захада на Афрыку


RealAudioMP3 7 ліпеня ў Найробі, сталіцы Кеніі, закончыла сваю працу юбілейная пленарнае пасяджэнне Асацыяцыі членаў Біскупскіх Канферэнцый Усходняй Афрыкі. Арцыбіскуп Савіо Хон Тай Фай, сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, які быў запрошаны на форум у якасці спецыяльнага госця, звярнуў увагу на тое, што да Касцёла ў Афрыцы, “як атрута даходзяць негатыўныя уплывы заходняй культуры”, у першую чаргу аборты. У такім кантэксце іерарх адзначыў, што Касцёл павінен разважаць аб тым, як выкарыстоўваць патэнцыял жанчын, што складаюць 80% практыкуючых верніц. “Неабходна, каб павялічвалася іх роля ў прыняцці важных рашэнняў. Мясцовыя іерархі павінны задумацца, якім чынам магчыма наладзіць супрацоўніцтва паміж імі і як іх заахвоціць”, - сказаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай Фай.

“Размаўляючы з прысутнымі тут біскупамі я даведаўся аб шматлікіх цяжкасцях і праблемах, перад абліччам якіх стаіць Касцёл у Афрыцы, - сказаў іерарх - Найвялікшымі выклікамі для кантынента застаюцца войны, варожасць паміж племенамі, нестабільная палітычная сітуацыя і недахоп святароў”. “З гэтага пункту гледжання, шмат біскупаў свае найвялікшыя намаганні скіроўваюць менавіта на павялічэнне колькасці пакліканняў”, заўважыў сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.