7 ліпеня, з нагоды
праходзячай у Рыме Асамблеі італьянскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, на якой
прысутнічае 15 тыс. фермераў з усёй краіны, Бэнэдыкт XVI накіраваў на імя старшыні
гэтай арганізацыі Серджыа Марыні, ліст за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо
Бэртонэ.
У ім Папа выказвае свае найлепшыя пажаданні і запэўнівае ў малітоўнай
падтрымцы, падкрэсліваючы значэнне сельскагаспадарчага свету, натхнёнага доўгімі і
моцнымі традыцыямі веры і хрысціянскай цывілізацыі. Святы Айцец заклікае фермераў
ўносіць свой уклад у інтэграцыю грамадства, заснаванага на цэнтральнай ролі чалавечай
асобы, абароне сям'і, эканамічным росце, які характарызуецца салідарнасцю і службай
на карысць супольнасці.
Пантыфік просіць заступніцтва св. Юзэфа, апекуна работнікаў,
і Дзевы Марыі, Маці Касцёла, для ўсіх удзельнікаў Асамблеі.