2011-07-07 13:56:02

Паўночны Судан: катастрофа для хрысціянскіх меншасцяў


RealAudioMP3 Сітуацыя ў Паўночным Судане, ад якога ў суботу афіцыйна аддзяляецца Паўднёвы, характэрызуецца ўзмацненнем жорсткасці адносна хрысціян, якія і без таго жывуць у напружанасці. Падзел краіны прыносіць не толькі нараджэнне двух новых дзяржаў, але і вельмі небяспечную сітуацыю для меншасцяў у Паўночным Судане, звяртаюць увагу праваабаронцы.

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр заявіў у снежні мінулага года, што ў выпадку незалежнасці Паўднёвага Судана, на поўначы законы шарыяту будуць прымяняцца яшчэ вастрэй. Тады, на думку Башыра, іншыя культуры і этнасы не будуць мець магчымасці да аддзялення. Ужо цяпер шарыят з'яўляецца ў Паўночным Судане абавязковым для ўсіх, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.