2011-07-07 12:55:26

Новы арцыбіскуп Берлінскі збянтэжыў лібералаў сваёй прыязнасцю


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вёлькі, новапрызначаны Мітрапаліт Берлінскі, сустрэўся на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі СМІ. Ён сказаў, што для яго стала поўнай нечаканасцю прызначэнне на Берлінскую кафедру. Пры гэтым ён не менш нечакана выказаў павагу да геяў, абверг сваё членства ў “Opus Dei” і сказаў, што прыехаў у Берлін не для таго, каб крытыкаваць некатолікаў.

Цікавасць да новага Берлінскага арцыбіскупа была настолькі вялікай, што мясцовая каталіцкая дыяцэзія, а католікі складаюць у сталіцы Германіі меншасць: прыблізна 390 тыс. на 3,5 млн. жыхароў, галоўным чынам, абыякавых ці варожых да рэлігіі, павінна была перанесці прэс-канферэнцыю ў залу большага памеру. У апошнюю хвіліну высветлілася, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 журналістаў.

“Касцёл – не маральная ўстанова, якая ідзе, паказваючы пальцам на недахопы людзей”, - сказаў арцыбіскуп Вёлькі. “Касцёл для мяне – гэта супольнасць тых, хто шукае і аднадумцаў. Касцёл хоча дапамагчы людзям знайсці сваё шчасце ў жыцці", - сказаў іерарх.

Да свайго новага прызначэння Вёльке быў дапаможным біскупам Кёльнскай архідыяцэзіі. Ён змяніў на пасадзе арцыбіскупа Берлінскага нядаўна памерлага ад рака кардынала Георга Максіміліяна Стэрцынскага.







All the contents on this site are copyrighted ©.