2011-07-07 11:33:43

Насычаны летні адпачынак Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 На некалькі дзён раней, чым у апошнія гады, пачынаецца сёлетні летні адпачынак Папы. Сёння, ён і яго акружэнне, а таксама падраздзяленні Швейцарскай гвардыі і ватыканскай жандармерыі кіруюцца з Ватыкана ў Апостальскі Палац у Кастэль Гандольфа, у 25 км ад Рыму, дзе размяшчаецца летняя рэзідэнцыя Пантыфікаў.

Ранейшы адпачынак звязаны перш за ўсё з Сусветнымі днямі моладзі 18-21 жніўня ў Мадрыдзе, куды накіруецца 84-гадовы Папа. Гэты моладзевы форум, а таксама літаратурная праца, сталі повадам адмовы ад адпачунку ў гарах, куды запрашалі Святога Айца адміністрацыі Валле-д'Аоста і Паўднёвага Тыролю. Папа жадае завяршыць трэцюю і апошнюю частку сваёй кнігі “Езус з Назарэту”. У Кастэль Гандольфа існуюць лепшыя ўмовы працы, бо кнігі, дакументы і запісы з кабінета ў Ватыкане могуць быць дастаўлены сюды нашмат хутчэй.

Як паведаміла сёння Прэфектура папскага дому, на працягу ліпеня адмяняюцца ўсе афіцыйныя мерапрыемствы, нават агульныя аўдыенцыі ў сераду. Тым не менш, Папа можа прыняць таго ці іншага замежнага дзяржаўнага дзеяча, калі той тэрмінова патрабуе аўдыенцыі. Але ліпень ў першую чаргу служыць адпачынкам пасля знясільваючых месяцаў са шматлікімі буйнымі падзеямі: беатыфікацыяй Яна Паўла II, падарожжамі ў Венецыю, Харватыю і Сан-Марына, мерапрыемствамі звязанымі з 60-гадовым юбілеем святарства Бэнэдыкта XVI.

На пачатку жніўня, Папа адновіць актыўную дзейнасць: 3 жніўня адбудзецца першая пасля летняга адпачунку агульная аўдыенцыя, Пантыфік правядзе св. Імшу ў парафіяльным касцёле Кастэль Гандольфа ва ўрачыстасць Унебаўзяцця. А праз дзесяць дзён Папа будзе прымаць “Кола студэнтаў Ратцынгера”. Яны будуць размаўляць у гэтым годзе пра новую евангелізацыю.

Акрамя таго, Бэнэдыкта XVI прысвеціць час у Кастэль Гандольфа на падрыхтоўку да візіту на сваю Радзіму, у Германію. У бліжэйшыя некалькі дзён з'явіцца афіцыйная праграма гэтага падарожжа. Папа працягне працаваць над прамовамі і гаміліямі падчас мерапрыемстваў і св. Імшаў, якія пройдуць у Берліне, Эрфурте і Фрайбургу. Самым буйным міжрэлігійным мерапрыемствам, да якога безумоўна будзе рыхтавацца ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец, стане малітва за мір, якая пройдзе з удзелам лідэраў сусветных рэлігій, 27 кастрычніка ў Асізі.







All the contents on this site are copyrighted ©.