2011-07-07 13:41:30

Каталіцызм у Самалі практычна цалкам знішчаны


RealAudioMP3 Біскуп Джыбуці ў Самалі Джорджыа Берцін з горыччу канстатуе, што каталіцызм у Самалі практычна цалкам знішчаны. У гэтай пераважна ісламскай краіне, дзе на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў, па сутнасці, адсутнічае цэнтральны ўрад, а асобнымі рэгіёнамі кіруюць канкуруючыя паміж сабой ўзброеныя групоўкі, пануе насілле і хаос.

У такой сітуацыі ўсе каталіцкія і іншыя хрысціянскія храмы разбураны. У Самалі засталося толькі каля 100 каталікоў, рассеяных па ўсёй краіне. Біскуп Берцін, які таксама з'яўляецца Апостальскім Адміністратарам сталіцы краіны, Магадзіша, знаходзіцца ў кантакце з нешматлікімі католікамі толькі па тэлефоне. Ён не ў стане наведаць Самалі ўжо на працягу многіх месяцаў. Апошні біскуп Магадзіша, які прабываў непасрэдна ў сталіцы краіны, францішканін Пьетра Сальватору Каломба быў забіты ў 1989 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.