2011-07-06 13:17:55

Уступіла ў сілу пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Азербайджанам


RealAudioMP3 6 ліпеня ў Апостальскім Палацы Ватыкана, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята і Эльмар Мамадзьяраў, Міністр замежных спраў Азербайджана, абмяняліся граматамі аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Азербайджан. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржсакратар Яго Святасці Бэнэдыкта XVI.

Пагадненне, на англійскай і азербайджанскай мовах, складаецца з прэамбулы і васьмі пунктаў, у якіх рэгулюецца прававое становішча Каталіцкага Касцёла ў Азербайджане. Яно ўступіла ў сілу з моманту абмену ратыфікацыйнымі граматамі, у адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення.

“Сённяшні дзень варта разглядаць у якасці вышэйшай кропкі ў нашых адносінах. - падкрэсліў падчас мерапрыемства арцыбіскуп Мамбэрці - Каталіцкі Касцёл і Азербайджанская Рэспубліка дасягнулі мэту, і мы пацвердзілі нашы добрыя адносіны. Гэта гістарычнае пагадненне, якое рэгулюе прававы статус Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Азербайджан, з'яўляецца каштоўным інструментам, які рэалізуе прынцып рэлігійнай свабоды, што мае першаснае значэнне і знаходзіць сваё адлюстраванне ў Канстытуцыі Азербайджанскай Рэспублікі. Пагадненне прызнае і рэгіструе правасуб'ектнасць Каталіцкага Касцёла, гэтак жа як і яго ўстаноў, створаных на аснове ўласнага заканадаўства. Акрамя таго, новы дакумент гарантуе, што мясцовы Каталіцкі Касцёл можа жыць у міры і даверу, з тым, каб лепш ўносіць свой уклад у агульнае дабро краіны“. - падкрэсліў сакратар па адносінах з дзяржавамі.

На думку арцыбіскупа Мамбэрці, “гэта падзея вельмі значная таму, што сведчыць аб павазе да рэлігійных меншасцяў у краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Гэта знак таго, што хрысціяне і мусульмане могуць жыць разам і паважаць адзін аднаго“.







All the contents on this site are copyrighted ©.