2011-07-06 11:34:30

Дзень турызму: адкрываць утоенае ў кожным помніку пасланне


RealAudioMP3 Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў апублікавала сёння пасланне на Сусветны дзень турызму, які будзе адзначацца 27 верасня. Ён пройдзе пад дэвізам “Турызм і збліжэнне культур”. Гэты дзень адзначылі першы раз у 1980 г. па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі турыстыкі. Касцёл заўсёды выкарыстоўваў гэта свята як нагоду паказаць хрысціянскі аспект турызму.

Аўтары паслання звяртаюць увагу на дыялог, які павінен існаваць у рамках турыстыкі, і які з'яўляецца першай умовай для таго, каб слухаць, пазнаваць іншых, адкрываць для сябе ўтоенае ў кожным помніку і кожным культурным мерапрыемстве пасланне. Гэта ўсё варта будаваць на аснове павагі, не наносячы шкоды або адчужаючы, пазбягаючы павярхоўнага або частковага ўспрымання. Такім чынам, - звяртае ўвагу Папская рада - важна "ведаць, як выкарыстаць" і "ведаць, як падарожнічаць". Гэта азначае, што турыстычныя мерапрыемствы павінны арганізоўвацца з улікам асаблівасцяў, законаў і звычаяў прымаючай краіны. Таму, на думку аўтараў паслання, важна, каб турысты перад ад'ездам, збіралі інфармацыю аб асаблівасцях месца, якое будуць наведваць. З другога боку, самі прымаючыя супольнасці і спецыялісты па турыстыцы павінны ведаць формы жыцця і чаканні турыстаў, якія іх наведваюць.

У пасланні адзначаецца, што кожная культура змяшчае ў сабе пэўныя рамкі, таму сустрэча з рознымі іншымі культурамі можа ўзбагаціць нашу рэальнасць. Аўтары цытуюць бл. Яна Паўла II, які казаў, што "розніца", якую некаторыя знаходзяць настолькі пагрозлівай, можа праз паважлівы дыялог, стаць крыніцай глыбокага разумення таямніца чалавечага быцця".

Папская рада лічыць сваёй мэтай навучанне і падрыхтоўку хрысціян да сустрэчы культур, што можа быць рэалізавана праз падарожжы, якія ніколі не з’яўляюцца страчаным часам, але служаць асабістаму ўзбагачэнню, што дапамагае лепш пазнаць адзін аднаго і сябе. Яшчэ адна мэта турызму – гэта дэманстрацыя сапраўднага значэння культурнай спадчыны, якая нарадзілася ў цеплыні веры і праз хвалу Божую. “Мы не можам ігнараваць турыстычнае падарожжа, як простую форму першай евангелізацыі, наадварот, трэба выкарыстаць яе ў якасці платформы для выразнага і відавочнага абвяшчэння Езуса Хрыста”, - напісалі аўтары паслання Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў на Сусветны дзень турызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.