2011-07-06 12:00:28

Бэнэдыкт XVI пазнаёміўся з "Atlas Hierarchicus"


RealAudioMP3 6 ліпеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі арцыбіскупа Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, які прадставіў Пантыфіку шостае выданне "Atlas Hierarchicus" і перадаў першыя 4 асобнікі працы. Новае выданне, якое стала вялікім выдавецкім праектам, было фінансава падтрымана Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў і апублікавана “Urbaniana University Press”, выдавецтвам аднаіменнага Папскага ўніверсітэта.

У даведніку прадстаўлены дакладныя і падрабязныя статыстычныя звесткі, якія ілюструюць прысутнасць Касцёла на розных кантынентах, дзейнасць католікаў па ўсім свеце, касцёльныя структуры, якія былі створаны ў апошнія гады, а таксама поўны спіс дыяцэзій.

Папярэдняе выданне выйшла ў 1992 г. Апостальская Сталіца неаднаразова звярталася з просьбай пераглядзець і абнавіць даведнік, бо за апошнія гады адбыліся шматлікія змены як у мясцовых супольнасцях, так і ва ўсім Касцёле: вырасла колькасць дыяцэзій, іерархаў і ахрышчаных. Паколькі праца над атласам доўжылася каля чатырох гадоў, многія змены, якія адбываліся ў гэты перыяд, трэба было ўносіць імгенна. У даведніку выкарыстоўваюцца: італьянская, англійская, французская і іспанская мовы.







All the contents on this site are copyrighted ©.