2011-07-05 15:31:21

Кс. Ламбардзі аб святарскіх пасвячэннях у Брацтве св. Пія Х


RealAudioMP3 29 чэрвеня 12 дыяканаў, членаў Брацтва св. Пія Х, якое не належыць да Каталіцкага Касцёла, атрымалі святарскае пасвячэнне. У сувязі з гэтым, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, нагадаў аб лісце Святога Айца да біскупаў Каталіцкага Касцёла ад 10 сакавіка 2009 г.

У ім Бэнэдыкт ХVI напісаў: “Пакуль Брацтва (св. Пія Х) не мае кананічнага статусу ў Касцёле, таксама і яго святары не могуць законна выконваць паслугу ў Касцёле... пакуль пытанні, якія тычацца дактрыны веры не будуць ўдакладнены, Брацтва не мае ніякага кананічнага статусу ў Касцёле і яго святары не выконваюць законным чынам ніякага служэння ў Касцёле”.

Нагадваючы словы Папы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі дадаў, што святарскія пасвячэнні, якія адбыліся ў Брацтве св. Пія Х, трэба лічыць незаконнымі.







All the contents on this site are copyrighted ©.