2011-07-05 14:43:57

Германія: кіраўнік Лютэранскай Царквы шмат чакае ад размовы з Папам


RealAudioMP3 Кіраўнік Рады Евангелічна-Лютэранскай Царквы Германіі Нікалаўс Шнайдэр чакае ад кастрычніцкай сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI новага імпульсу для экуменічнага руху ў Германіі. Асновай для размовы ў Эрфурце, падчас візіту Пантыфіка ў Германію, магло б стаць, на думку пратэстанцкага іерарха, узаемнае прызнанне хросту, паведаміў ён журналістам у Дзюсельдорфе. На яго думку, падчас размовы маглі б быць абмеркаваны пытанні, якія датычаць іншых аспектаў міжцаркоўнай дзейнасці. Ён не змог назваць іх больш канкрэтна, бо ў цяперашні час абодва бакі ўдакладняюць змест сустрэчы.

Шнайдэр будзе прысутнічаць на сустрэчы з Папам 23 верасня ў Эрфурце падчас падарожжа Пантыфіка ў Германію. Разам з экуменічнымі аспектамі, Шнайдэр чакае ад Папы "класіфікацыі Рэфармацыі і асобы Марціна Лютэра". Без гэтага, на яго думку, не можа абысціся ў такім месцы як Эрфурт.







All the contents on this site are copyrighted ©.