2011-07-05 14:03:47

Архіепіскап Хрызастом: на Кіпры нішчацца любыя сляды хрысціянства


RealAudioMP3 Падчас сваёй нядаўняй сустрэчы і размовы з еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі Штэфанам Фюле, Архіепіскап Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра Хрызастом паінфармаваў суразмоўцу аб планах турэцкіх уладаў знішчыць любыя сляды хрысціянства на востраве.

Паводле іерарха, любыя сляды хрысціянскага прысутнасці на Кіпры, які займаюць турэцкія войскі, улады ў Анкары хочуць сцерці з твару зямлі, а большасць помнікаў ужо знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Архіепіскап запэўніў Фюле, што Кіпр ніколі не адчуваў і не адчувае праблем з туркамі-кіпрыётамі. Хутчэй існуе праблема з самой Анкарой, адзначыў Прадстаяцель Кіпрскай Царквы. Прысутнасць на Кіпры каланістаў з Турцыі і турэцкага ваеннага кантынгенту, паводле яго, пацвярджае не захаванне правоў чалавека і рэлігійных свабод.

Са свайго боку, Фюле запэўніў суразмоўцу, што давядзе яго занепакоенасць сітуацыяй да ведама турэцкага боку.







All the contents on this site are copyrighted ©.