2011-07-04 13:40:30

У Турцыі будзе пабудаваны новы хрысціянскі храм


RealAudioMP3 У Турцыі, маленькая хрысціянская супольнасць, якая пражывае ў горадзе Ван, пасля доўгіх гадоў чакання, атрымала ад мясцовых уладаў дазвол на пабудову сваёй першай святыні. Нягледзячы на тое, што ўлады краіны адмянілі забарону на пабудову хрысціянскіх храмаў, дазвол на адкрыццё хрысціянскай святыні з’яўляецца вельмі рэдкай падзеяй ў гэтай краіне. Да хрысціянскай супольнасці у горадзе Ван належаць, ў асноўным, туркі і курды, а таксама бежанцы з Ірана, Афганістана і Азербайджана.

Хрысціяне горада Ван да гэтага часу збіралася на малітву раз у месяц. Набажэнствы праходзілі на турэцкай, курдскай і іранскай мовах. Яны маюць добрыя адносіны з мясцовай мусульнаскай супрольнасцю.

Горад Ван на працягу стагоддзяў з’яўляўся важным цэнтрам армянскай супольнасці ў Турцыі, але пасля генацыду армян падчас Першай сусветнай вайны гэтая супольнасць цалкам знікла.








All the contents on this site are copyrighted ©.