2011-07-04 14:29:29

Папа прывітаў удзельнікаў форума членаў Біскупскіх Канферэнцый Усходняй Афрыкі


RealAudioMP3 4 чэрвеня ўдзельнікі святкавання 50-годдзя Асацыяцыі членаў Біскупскіх Канферэнцыі Усходняй Афрыкі, якое праходзіць у сталіцы Кеніі, Найробі, атрымалі святочнае пасланне Святога Айца падпісанае кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх адзначае, што “Папа моліцца аб Божым благаслаўленні для афрыканскага народа і каб слова Евангелля узбагачала іх асабістыя адносіны з Хрыстом, каб жыхары Афрыканскага кантынента маглі ясна і адважна супрацьстаяць выклікам і пераменам, якія стаяць перад імі”.

Святкаванне 50-годдзя Асацыяцыі членаў Біскупскіх Канферэнцыі Усходняй Афрыкі празодзіць у Найробі з 29 чэрвеня па 7 ліпеня. Гэта арганізацыя, заснаваная ў 1961 г., аб’ядноўвае каталіцкіх біскупаў з Кеніі, Уганды, Судана, Эрытрэі, Эфіопіі, Танзаніі, Малаві і Замбіі. У Пленарнай асамблеі якая прымеркавана да юбілею прымаюць удзел каля 350 дэлегатаў. На пачатку святочнага форума старшыня біскупскай арганізацыі адзначыў важнасць супрацоўніцтва, якое вядзецца паміж дзяржавамі Усходняй Афрыкі і Касцёлам ў справе паляпшэння ўмоваў жыцця насельніцтва. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць сучасныя выклікі, якія стаяць перад Касцёлам у Афрыцы: рост насельніцтва, адносіны паміж Касцёлам і СМІ, выхаванне святароў, адкрыццё новых Каталіцкіх універсітэтаў, праблемы беднасці, голаду і хваробаў, евангелізацыя і адукацыя, інкультурацыя і многія іншыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.