2011-07-04 14:57:13

Біскуп Марцінэллі спадзяецца на мір у Лівіі


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый Трыпалі біскуп Джаванні Марцінэллі расказаў агенцтву “Fides”, што для таго, каб Лівія засталася адзінай краінай неабходны шчыры дыялог. Іерарх спадзяецца і моліцца, каб ў будучыні наступіў мір паміж жыхарамі Лівіі.

У сувязі з унутраным і міжнародным ціскам, накіраваным на тое, каб перадаць Кадафі Міжнароднаму трыбуналу за злачынствы супраць чалавецтва, біскуп Марцінэллі адзначыў, што “цяжка ўявіць, каб Кадафі дабраахвотна адыйшоў ад улады, аб чым нядаўна заявіў яго сын”. Іерарх сказаў, што “з фармальнага пункту гледжання, Кадафі ўжо не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам ці прэм’ер-міністрам Лівіі. Але ён безумоўна застаецца сімвалам гэтай краіны, якая на працягу апошніх 40 гадоў развівалася пад яго кіраўніцтвам”.

На думку Апостальскага вікарыя Трыпалі трэба “разумець дух гэтага чалавека, які адчувае сябе, у нейкім сэнсе, “бацькам” сучаснай Лівіі”. “Канешне існуючыя абвінавачанні супраць яго, неабходна разгядзець падчас судовага працэсу і аб гэтым трэба заўсёды памятаць, каб не весці пустога дыялога”, - сказаў біскуп Марцінэллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.