2011-07-02 12:55:55

Святы Айцец прызначыў новага арцыбіскупа Мітрапаліта Берлінскага


RealAudioMP3 2 ліпеня Святы Айцец прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Берлінскім у Германіі Яго Эксцэленцыю Райнэра Марыю Воэлькі, да гэтага часу дапаможнага біскупа Кёльнскай архідыяцэзіі. Іерарх зменіць на гэтай пасадзе памерлага 30 чэрвеня кардынала Георга Стэрцынскага.

Воэлькі нарадзіўся 18 жніўня 1956 г. у Кёльне. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Бонскім і Фрайбургскім універсітэтах. У 1985 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля чаго выконваў шматлікія душпастырскія абавязкі. У 2003 г. атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны дапаможным біскупам Кёльнскай архідыяцэзіі.

Біскуп Воэлькі з’яўляецца кансультарам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. У рамках нямецкай біскупскай канферэнцыі з'яўляецца членам камісій па святарстве і касцёльным служэнні, а таксама па навуцы і культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.