2011-07-02 13:18:46

Расія: больш жорсткія патрабаванні да рэкламы абортаў


RealAudioMP3 1 ліпеня расійскі парламент прыняў у трэцім, канчатковым, чытанні закон, які ўводзіць больш жорсткія патрабаванні да рэкламы абортаў. Адпаведныя папраўкі ўнесены ў закон "Аб рэкламе". Імі прадугледжана, што "рэклама медыцынскіх паслуг па штучным перапыненні цяжарнасці павінна суправаджацца папярэджаннем аб магчымасці бясплоддзя і іншых шкодных наступстваў для здароўя жанчыны" у выніку аборту.

Пад такое папярэджанне павінна быць адведзена не менш за 10% рэкламнай плошчы. У законе агаворана, што "рэклама медыцынскіх паслуг па штучным перапыненні цяжарнасці не павінна ўтрымліваць сцвярджэнне аб бяспецы такіх медыцынскіх паслуг", паведамляе “Інтэрфакс-рэлігія”







All the contents on this site are copyrighted ©.