2011-07-02 15:00:54

Кардынал Равазі ў Арменіі – першай хрысціянскай краіне ў свеце


RealAudioMP3 З візітам у Арменіі 1 ліпеня прабывала ватыканская дэлегацыя на чале з кардыналам Джанфранко Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры. Арменія – гэта першая ў свеце краіна, якая афіцыйна прыняла хрысціянства.

Падчас свайго падарожжа ў сталіцу Арменіі Ерэван, кардынал Равазі сустрэўся з Каталікосам усіх армян Гарэгінам ІІ, з якім адбылася сардэчная, прыязная і шчырая размова адносна захавання культурнай спадчыны армян і магчымасці супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж мясцовай Царквой і Папскай радай, якой кіруе кардынал Равазі.

Гаворка ішла таксама аб абмежаваннях рэлігійнай свабоды, якую адчуваюць армяне ў свеце”. Было адзначана, што армяне, “як і іншыя рэлігійныя меншасці, у суседніх краінах пакутуюць ад рэпрэсій з боку мясцовых уладаў”. Кардынал Равазі паабяцаў прадставіць гэту праблему на розных форумах і пазнаёміць з ёй таксама Апостальскую Сталіцу.

Падчас сустрэчы з міністрам культуры Арменіі, ватыканскі іерарх закрануў пытанне культурнага супрацоўніцтва, у прыватнасці гаворка ішла аб перанясенні выставы аб мастацтве Арменіі ў Італіі з Сан Лаццаро ў Венецыю, адкуль яна магла б перавозіцца і дэманстравацца ў многіх еўрапейскіх сталіцах, не выключаючы Ватыкана.

Прэм’ер-міністр Арменіі, Цігран Саркісян, падчас сустрэчы з кардыналам Равазі выказаў вялікую зацікаўленасць праектам “Двор язычнікаў”, які распрацавала Папская рада па культуры для ініцыявання дыялога веруючых з няверуючымі. Прэм’ер-міністр прапанаваў, каб моладзь яго краіны, якая не верыць у Бога, магла пазнаёміцца і паўдзельнічаць у ініцыятыве.







All the contents on this site are copyrighted ©.