2011-07-02 12:54:37

Бэнэдыкт ХVI: хрысціянская супольнасць павінна сведчыць аб адзінстве


RealAudioMP3 2 ліпеня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з пілігрымамі з італьянскай дыяцэзіі Альтамура-Гравіна-Аквавіва дэлле Фонці. Святы Айцец звярнуў увагу на Касцёл як таямніцу адзінства. “Касцёл – гэта не грамадская дабрачынная арганізацыя. Ён з’яўляецца супольнасцю Бога, супольнасцю, якая верыць, любіць, паважае Езуса і адкрывае свае “ветразі” на подых Святога Духа і таму з’яўляецца супольнасцю здольнай евангелізаваць”, - сказаў Папа.

Святы Айцец звярнуў увагу на патрэбу шматлікіх мужчын і жанчын сустрэць Хрыста. “Сённяшні свет адзначаны святлом і цемрай. Мы з’яўляемся сведкамі складаных адносін: бачым няроўнасць у грамадстве, самалюбаванне, імкненне да ўладання і спажывання, да пачуццяў і памкненняў без адказнасці”, - звярнуў увагу Святы Айцец.

Ён падкрэсліў, што прычынай гэтага з’яўляецца адмова ад трансцэндэнтнага вымярэння чалавека і яго адносін з Богам. Пантыфік адзначыў, што “дзякуючы сустрэчы з Хрыстом і аб’яднанню з Ім, хрысціянская супольнасць сведчыць аб адзінстве, адкрывае сябе на служэнне іншым, прымаючы бедных і адчужаных грамадствам, бачыць абліча Бога ў хворых і патрабуючых”.

Папа заўважыў, што пастырская дзейнасць у кожнай дыяцэзіі павінна быць накіравана на фармацыю асоб сталых у веры, паслядоўных ў ёй, каб святло Хрыста заяснела сярод ўсіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.