2011-07-01 13:13:51

Рым: дыялог паміж католікамі і пяцідзесятнікамі


RealAudioMP3 “Харызматы ў Касцёле: наша супольная сфера”. Пад такой тэмай прайшла 10 -16 чэрвеня ў Рыме шостая фаза міжнароднага дыялогу паміж Папская радай спрыяння хрысціянскаму адзінству і некаторымі лідэрамі Пяцідзесятніцкіх Цэркваў.

Гісторыя гэтага дыялога пачалася ў 1972 г. Яго мэта – спрыянне фарміраванню ўзаемнай павагі і разумення веры. Працы сёлетняга форума праходзілі ў сяброўскай атмасферы: “Католікі і пяцідзесятнікі прызнаюць багацце дароў, атрыманых праз Святога Духа, а таксама тое, што Касцёл мае ў гэтай сферы важнае значэнне”, - гаворыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы, апублікаваным сёння.

Падчас сустрэчы ў Рыме, абмяркоўваліся біблійныя фундаменты харызматаў, роля духавенства і свецкіх, а таксама актуальны стан хрысціянскіх супольнасцяў у розных кутках свету. “Наша праца і асабліва сустэча, якая прайшла ў Рыме, дазволілі католікам і пяцідзесятнікам паглыбіць сваё разуменне і ацаніць некаторыя супольныя прынцыпы, якія мы называем харызматамі Святога Духа”, - сказаў біскуп Міхаэль Бёрбідж, сустаршыня “Міжнароднага каталіцка-пяцідзесятніцкага дыялога”. “Мы працягнем дыялог у будучым. - сказаў іерарх - Тэмамі гэтых сустрэч будуць выклікі, што стаяць перад намі сёння, а таксама супольная малітва аб адзінстве хрысціян”. Яшчэ адзін сустаршыня “Міжнароднага дыялога”, Сэсіл Робэк, прадстаўнік евангеліскай Царквы “Асамблея Бога”, адзначыў, што “шостая фаза дыялога дала магчымасць ісці наперад па экуменічным шляху, бо яна паказала нам пункты, якія з’яўляюцца супольнымі”.

Наступныя тры сустрэчы пройдуць да 2015 г., пасля чаго будзе выдадзены фінальны дакумент.







All the contents on this site are copyrighted ©.