1 ліпеня ў Беларускім
Нацыянальным Санкутарыі ў Будславе распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай пад
дэвізам “Марыя – святыня Духа Святога”. Пачаткам святкаванняў стала сустрэча двух
з паловай тысяч пешых пілігрымаў, пераважна моладзі, якія прыбылі з усіх дыяцэзій
Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Італіі. Традыцыйна, на прыступках
святыні, іх сустрэў кусташ санктуарыя айцец францішканін Віктар Бурлака.
Па
словах айца Віктара сёлетнія ўрачыстасці адзначацца асаблівай малітвай за Святога
Айца Бэнэдыкта XVI, які ў гэтыя дні дзякуе Богу за 60-гадоў святарскага жыцця. Па
словах кусташа санктуарыя, “у Будславе сёння вечарам пройдзе адарацыя Найсвяцейшага
Сакрамэнту з удзелам усіх пілігрымаў, што стане завяршэннем 60-гадзіннай адарацыі,
якая трывала ва усіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі”. Сёння ўвечары прайшла
св. Імша з удзелам пілігрымаў, якая, як і заўсёды, адзначылася асабліва шчырым настроем
моладзі. Яе ўзначаліў біскуп Уладзіслаў Блін.
Уначы адбудзецца традыцыйная
працэсія са свечкамі і св. Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт-Мінска Магілёўскі арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі.