2011-06-30 11:59:21

Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі


RealAudioMP3 30 чэрвеня Святы Айцец прызначыў Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі “ad nutum Sanctae Sedis”.

Арцыбіскуп Кандрусевіч змяніў на гэтай пасадзе кардынала Казіміра Свёнтка, які займаў яе з 1991 г. Найстарэйшы іерарх Касцёла ў Беларусі знаходзіцца ўжо на працягу некалькіх месяцаў у цяжкім стане. Урачы Пінскай раённай бальніцы змагаюцца за яго жыццё.

Арцыбіскуп Кандрусевіч быў першым іерархам Касцёла ў Беларусі пасля камуністычных часоў. 25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. 13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. Пасля 16 гадоў пастырскага служэння ў Расіі, 21 верасня 2007 г., Святы Ацец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.







All the contents on this site are copyrighted ©.