2011-06-29 11:24:09

Бэнэдыкт XVI: Дапамажы мне, Пане, быць заўсёды Тваім сябрам!


RealAudioMP3 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла і 60-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння, Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу, якая прайшла ў ватыканскай базыліцы. У літургіі прынялі ўдзел 41 арцыбіскуп мітрапаліт, якім Святы Айцец уручыў паліі – сімвалы паслухмянасці Папе і вернасці Апостальскай Сталіцы. Па традыцыі ў гэтай Эўхарыстыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дэлегацыі Экуменічнага Канстантынопальскага Патрыярхата.

Пасля чытання Евангелля і абраду ўручэння паліяў Пантыфік прамовіў гамілію, у якой узгадаў аб сваім святарскім пасвячэнні і паразважаў аб сэнсе сяброўства з Езусам. “Вы больше не з’яўляецеся маімі слугамі”, - прыгадаў Папа словы Хрыста – Сяброўства гэта адзінства думак і жаданняў. Гэта значыць, што мая воля павінна ўзрастаць да яднання з Яго воляй”. “Дапамажы мне, Пане, быць заўсёды Тваім сябрам!”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што першым заданнем вучняў, сяброў Хрыста, з’яўляецца выйсці са сваіх рамак і ісці да іншых. “Пан нас заклікае пераўзыйсці асяродзе ў якім мы жывем, і несці Евангелле ў свет іншых. Аб гэтым можа нагадваць тое, што і сам Бог выйшаў са сваіх рамак, пакінуў сваю хвалу, каб шукаць нас, каб прынесці нам сваё святло і сваю любоў”.

Пантыфік паразважаў таксама аб значэнні паліяў, якія ён уручыў прысутным на св. Імшы іерархам Касцёла. “Палій можа нагадваць нам салодкі цяжар, што Хрыстус усклаў на нашыя плечы. Гэта цяжар Яго сяброўства. Гэта цяжар Яго волі, якой з’яўляецца жаданне праўды і любові. Так, для нас гэта, перш за ўсё, цяжар уводзінаў іншых у знаёмства з Хрыстом і адкрыццё і клопат аб іх. Так, мы адкрываем сапраўднае значэнне палія: ён зроблен з воўны ягняткаў, якіх благаслаўляюць на свята св. Агнэссы. Ён нагадвае нам аб тым, што Пастыр сам стаў Ягнём, з любові да нас. Ён нагадвае нам Хрыста, што ішоў праз горы і пустыню, у якой згубілася Яго ягня - чалавецтва. Ён нагадвае нам Яго, які ўзяў ягня, чалавецтва, мяне, на свае плечы, каб аднесці дамоў. Ён нагадвае нам, што і мы, як пастыры, павінны несці іншых, бяручы іх на свае плечы і нясучы да Хрыста. Ён нагадвае нам, што мы павінны быць пастырамі яго статку, які заўсёды застанецца ягоным і не стане нашым. Нарэшце, палій азначае адзінства пастыраў Касцёла з Пятром і яго папярэднікамі – азначае, што таксама і мы павінны быць пастырамі для адзінства і ў адзінстве, і што толькі ў адзінстве, сімвалам якога з’яўляецца Пётр, мы ідзем да Хрыста”.

Пантыфік сказаў, што у гэты час адчувае жаданне паглядзець на тое, што характарызавала гады яго святрства. “Я адчуваю жаданне сказаць усім вам – святары, біскупы і вернікі Касцёла – слова надзеі і натхнення; слова, якое сталела з гадамі, і упэўненасцю ў тым, што Пан з’яўляецца добрым”. Перш за ўсё, гэты час, з’яўляецца часам падзякі Пану за Яго сяброўства, што Ён падараваў мне і хоча падараваць вам”, сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.