2011-06-29 15:43:43

Бэнэдыкт XVI адзначае 60-ю гадавіна святарскага пасвячэння


RealAudioMP3 29 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначае 60 -ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. Ва ўсім свеце адбываюцца малітвы і Эўхарыстычныя адарыцыі ў інтэнцыі Папы. Шматлікія віншаванні з розных куткоў свету скіроўваюцца ў Ватыкан. Беларускія іерархі ў сваім пасланні з нагоды гэтага свята адзначаюць, што паслуга Святога Айца была напоўнена мужным абвяшчэннем Божага слова і навучаннем “у спрыяльны і неспрыяльны час”, распаўсюджваннем і абаронай хрысціянскіх каштоўнасцяў, шматлікімі навуковымі трактатамі, асвячэннем Божага люду праз цэлебрацыю сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі, а таксама мудрым кіраваннем Касцёлам у духу любові”.


У далёкім 1951 г. ва ўрачыстасць св. апосталаў Пятра і Паўла, 24-гадовы дыякан Ёзэф Ратцынгер, разам са сваім братам Георгам і 42 іншымі дыяканамі Мюнхенскай архідыяцэзіі атрымаў сакрамэнт святарства з рук кардынала Міхаэля фон Фаўльхабера, вядомага бібліста і патролага, аднаго з самых адважных крытыкаў рэжыма Гітлера.

Аб гэтым памятным дні Папа ўспамінае як “аб самым важным ў сваім жыцці”. Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” апублікавала ўспаміны Ёзэфа Ратцынгера, у якіх Папа пісаў: “Быў прыгожы летні дзень, які я не забуду ніколі. Гэты дзень стаў найважнейшым у маім жыцці. Я не веру ў прыкметы, але ў той момант, калі кардынал Фаўльхабер ўсклаў рукі на маю галаву, адна птушка, магчыма жаваранак, узнялася над галоўным алтаром катэдры і праспявала кароткую радасную песню. Я адчуў, што нібыта голас з алтара казаў мне: добра, ты на правільным шляху”. “Потым былі чатыры летнія тыдні, якія праляцелі як адно вялікае свята”, - успамінае Святы Айцец.

Папа расказаў, аб першай св. Імшы, якую ён цэлебраваў разам са сваім братам Георгам, 8 ліпеня 1951 г. у парафіяльным Касцёле св. Освальда у Траўнштайне. “У Касцёле вернікі прынялі нас з вялікай сардэчнасцю, якой я не мог уявіць, - кажа Папа - Людзі папрасілі нас прайсці па дамах, каб удзяліць ўсім прыміцыйнае благаслаўленне і нас прымалі, нават тыя каго мы не ведалі. Я адчуў, якія вялікія чаканні яны мелі ад святара. Як чакалі благаслаўлення”. Папа расказаў, што людзі бачылі ў святарах асобаў, якім Хрыстус даручыў заданне несці Яго да ўсіх. “І менавіта таму, што ў цэнтры ўвагі былі не мы а Ён, з людзьмі хутка завязваліся сяброўскія адносіны”, - успамінае Бэнэдыкт ХVI. Ужо на працягу 60 гадоў Ёзэф Ратцынгер кожны дзень, з пакорай і дасканаласцю выконвае заданне, нясення адзінага Пана свету і гісторыі да людзей нашага часу, сеючы ў іх душах.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё далучаецца да шматлікіх віншаванняў Святому Айцу і жадае Божага благаслаўлення і доўгіх гадоў пастырскага служэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.