2011-06-29 13:59:32

Аўстрыя: форум аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця


RealAudioMP3 З 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў аўстрыйскім горадзе Хорн пройдзе еўрапейскі кангрэс прысвечаны тэме пакліканняў да святарскага і манаскага жыцця. Форум будзе праходзіць пад назвай: “Пакліканне, гэта сэрца новай евангелізацыі. Тады Езус сказаў: “Што хочаш, каб я зрабіў для цябе?”. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца “Еўрапейская служба пакліканняў” – федэрацыя нацыянальных цэнтраў, што займаюцца пытаннямі і спрыяннем пакліканням да кансэкраванага жыцця ў еўрапейскіх краінах.

У сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі нацыянальных цэнтраў пакліканняў краін Еўропы, якія падзеляцца сваім вопытам і разам паразважаюць аб пакліканнях на старым кантыненце. Працу форума адкрые арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Ён прачытае даклад на тэму: “Пакліканне, гэта сэрца новай евангелізацыі”. Сярод іншых выступоўцаў, вядомы аўстрыйскі сацыёлаг і тэолаг Паўль Зуленэр зверне ўвагу на “сучасныя выклікі ў прапаведванні Евангелля”. З дакладам прысвечаным праблемам этыкі пакліканняў, удзельнікаў форума пазнаёміць Жан Луі Брюгэ, Анжыйскі біскуп на пенсіі і былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.