Харвацкі кардынал
Ёсіп Базаніч вылучыў словы папы Бэнэдыкта XVI аб “нацыянальных рысах” харватаў: тысячагадовай
каталіцкай культуры, глыбокай сувязі з Наступнікам св. Пятра і жаданні служыць Богу
і чалавеку праз хрысціянскі гуманізм, як мандат для сваёй краіны для ўступлення ў
Еўрасаюз. Папа вярнуў краіне яе гонар, падкрэсліў Базаніч падчас урачыстай св. Імшы
з заграбскім касцёле св. Марка з нагоды 20-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Харватыі.
Уступленне краіны ў ЕС пасля згоды Брусэля, якая была дадзена на мінулым тыдні, чакаецца
ў 2013 г.
"Святы Айцец казаў падчас свайго візіту тры тыдні таму аб тым, наколькі
ён шануе нашу гісторыю", - нагадаў кардынал Базаніч перад прысутнымі на набажэнстве
кіраўнікамі дзяржавы і харвацкімі палітычнамі лідэрамі. Падчас візіту нешта ўспыхнула,
адбылося "вяртанне гонару і радасці".
Многія асцерагаліся, што Папа будзе
казаць пра "цяжар віны і абвінавачванні", але гэтага не адбылося. "Бездапаможнасць
і расчараванне", якія існавалі перад візітам Пантыфіка ў краіну, паводле іерарха,
цяпер у многіх зніклі. "Самы вялікі грэх супраць Радзімы – гэта сеяць безнадзейнасць,
смутак і страх сярод насельніцтва", - сказаў харвацкі кардынал.