2011-06-27 14:46:26

“L’Osservatore Romano” аб венецыянскім форуме па праблемах Блізкага Усхода і паўночнай Афрыкі


RealAudioMP3 Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу на важнасць канферэнцыі прысвечанай праблемам паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу, якая прайшла ў Венецыі 20-22 чэрвеня. Арганізатарам мерапрыемства выступіў міжнародны навуковы камітэт фонда “Аазіс”, заснавальнікам якога з’яўляецца кардынал Скола, патрыярх Венецыі. У пасяджэнні форума прынялі удзел каля 80 спецыялістаў з усяго свету: біскупы з паўночнаафрыканскім і блізкаўсходніх краін, міжнародныя эксперты, хрысціяне і мусульмане. “Усе яны аб’ядналіся, каб разам абмеркаваць “арабскую вясну”: яе прычыны, сродкі інфармацыі якія выкарыстоўваліся, магчымыя сцэнарыі развіцця, аналогіі з некаторымі еўрапейскімі краінамі”, - піша ватыканскае выданне.

Кардынал Анджэла Скола, у сваіх выступленнях адзначыў, што грамадская супольнасць многіх краін з мусульманскай большасцю, мае патрэбу ў новых крэтэрыях рэгулявання грамадскіх адносінаў, таму ідзе дыскусія аб новай свецкасці і разуменні паняцця грамадзянства.

“Паўночнаафрыканскія рухі, нарадзіліся з эканамічных патрабаванняў, але потым пачалі звяртаць асаблівую на ідэю чалавека і грамадства. - сказаў кардынал Скола - Таму, калі яны хочуць, каб іх рухі сталі па-сапраўднаму “рэвалюцыйнымі” яны павінны больш разважаць над гэтай ідэяй. “Падчас форума ў Венецыі амаль кожны з яго удзельнікаў звяртаў увагу на патрабаванні з якімі выступалі людзі на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, што яны патрабавалі працы, годнасці, дэмакратыі і магчымасці удзелу ў жыцці краіны, гучалі пытанні аб тым, якім павінен быць чалавек трэццяга тысячагоддзя”, адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.