2011-06-27 16:19:15

Папа Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў дэкрэты аб цудах і гераічных цнотах будучых благаслаўлёных


RealAudioMP3 27 чэрвеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Падчас гэтай сустрэчы Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў 15 беатыфікацыйных і кананізацыйных дэкрэтаў, якія тычацца цудаў здзейсненых праз заступніцтва чатырох будучых благаслаўлёных, а таксама групы мучанікаў ХХ ст., у большасці ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Акрамя таго Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічных цнотаў аднаго благаслаўлёнага і сямі Слугаў Божых.

Святым Айцом былі прызнаны цуды здзейсненыя праз заступніцтва мучанікаў за веру, сярод якіх Сальвіо Гуікс Міралпекс, біскуп Лейды (Іспанія), Карл Ламперт, пра-вікарый Апостальскай Адміністрацыі Інсбрук-Фэлдкірх (Аўстрыя), забіты ў канцэнтрацыйным лагеры ў Галле (Германія) 13 лістапада 1944 г, Джузэппа Мартінэз Пэрэз, з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці Святога Вінція дэ Поля і 12 яе сябровак, забітых у розных месцах дыяцэзіі Валенсія (Іспанія) у 1936 г.

Дэкрэты аб цудах, тычацца таксама італьянскага святара Марыяно Арчэла, Джаванні Джузэппэ Латастэ, заснавальніка Трэцяга Ордэну дамініканаў, Марыі Агнесы Тэрэзы, заснавальніцы Кангрэгацыі Місіянерак Кларысак Найсвяцейшага Сакрамэнта, Ільдэгарды Бур’ян, заснавальніцы Супольнасці сясцёр міласэрнай любові.

Папа падпісаў таксама дэкрэты аб гераічнасці цнотаў благаслаўлёнага Джаванні Марыноні, які нарадзіўся ў Венецыі ў 1490 г. і належаў да Закону рэгулярных клерыкаў, Слугі Божага Джузэппэ Марыя Гарсія Лагігуэра, арцыбіскупа Валенсіі (Іспанія), заснавальніка Кангрэгацыі Законніц Аблатак Хрыста Святара, Слугі Божага Матэо Кадалікатіль (Індыя), дыяцэзальнага святара, заснавальніка Кангрэгацыі Законніц Святога Сэрца Езуса, Слугі Божага Рафаэля Діміколі, дыяцэзальнага святара, Слугі Божай Сафіі Чэшка-Мацееўска, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр увядзення ў храм Найсвяцейшай Панны Марыі, Слугі Божай Марыі Джузэппіны Бэнвэнуті (свецкае Зэйнаб Аліф) законніцы з Кангрэгацыі св. Клары, якая нарадзілася ў Судане ў 1845 г., Слугі Божай Лаўры Меоцці, законніцы з Інстытута Дачок Марыі Дапаможніцы, а таксама Слугі Божай Джыны Тінкані, заснавальніцы Аб’яднання місіянарак школаў св. Кацярыны Сіенскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.