2011-06-27 12:47:06

Ватыкан: новы інфармацыйны мультымедыйны партал


RealAudioMP3 27 чэрвеня ў Залі Друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя новага ватыканскага мультымедыйнага партала www.news.va, які пачне сваю працу з 29 чэрвеня. Прадставіў новы праэкт старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі.

Іерарх адзначыў, што прысутнасць Апостальскай Сталіцы ў сферы камунікацыі мае ўжо вельмі доўгую гісторыю. “Дастаткова ўзгадаць аб 150-годдзі “L’Osservatore Romano” і 80-годдзі Ватыканскага радыё. - сказаў арцыбіскуп Чэллі - акрамя таго, дзейнічае Ватыканскі інфармацыйны цэнтр і агенства “Fides”, звязанае з Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў і самой Апостальскай Сталіцай, а таксама Ватыканскі тэлівізійны цэтнр”.

“З 29 чэрвеня, з дапамогай партала www.news.va, з’явіцца магчымасць атрымліваць галоўныя навіны апублікаваныя ці распаўсюджаныя іншымі ватыканскімі СМІ”, - адзначыў іерарх. Арцыбіскуп Чэллі расказаў, што новы сайт дасць магчымасць атрымліваць галоўныя навіны: надрукаваныя ці перадзеныя з дапамогай Ватыканскага радыё, а таксама выявы і відэа-матэрыялы зробленыя Ватыканскім тэлэвізійным цэнтрам. “Навіны будуць тычыцца дзейнасці і навучання Святога Айца і дэкастэрый Апостальскай Сталіцы, а таксама найбольш важных падзей, якія адбываюцца ў свеце або звязаных з жыццём розных Цэркваў”. Іерарх адзначыў, што на працягу першых некалькіх месяцаў, сайт будзе дзейнічаць на двух мовах: італьянскай і англійскай, але восенню, пасля першых абнаўленняў сайта і будзе дададзена яшчэ адна мова, магчыма іспанская, французская ці партугальская.

Акрамя таго, арцыбіскуп Чэллі, расказаў, што новы партал будзе змяшчаць толькі тыя навіны, якія перадаюць “L’Osservatore Romano”, Ватыканскае радыё і іншыя ватыканскія СМІ. “Усе сродкі масавай інфармацыі захаваюць сваю аўтаномію і ідэнтычнасць, што будзе бачна праз прадстаўленне зробленых імі навін на новым партале. - сказаў іерарх. “Тое самае тычыцца сайта www.vatican.va, які не знікне, але захавае сваю функцыю, якая заключаецца ў тым, каб распаўсюджваць навучанне Святога Айца. Ад самага пачатку гэта быў дакументальны сайт. Ён такім і застанецца і працягне працу ў поўнай гармоніі з новым парталам”, расказаў падчас прэзентацыі новага ватыканскага інфармацыйнага сайта www.news.va арцыбіскуп Чэллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.