2011-06-27 15:12:44

Ватыкан: кардынал Садана узначаліў св. Імшу з нагоды 20-годдзя незалежнасці Славеніі


RealAudioMP3 25 чэрвеня 1991 г., 20 гадоў таму Славенская Рэспублікі абвясціла сваю незалежнасць. З гэтай нагоды кардынал Анджэла Садана, дэкан калегіі кардыналаў, узначаліў св. Імшу, якая прайшла ў Ватыкане. Звяртаючыся да прысутных ён сказаў, што ў гісторыі чалавецтва “людзі, ў захапленні ад улады, ужо спрабавалі пабудаваць горад без Бога, але мы добра ведаем чым гэта заканчваецца - гэты горад стаў падабенствам Вавілонскай вежы. У Еўропе існавалі такія сумныя вопыты ў розныя гістарычныя перыяды. Таму мы павінны прасіць Бога, каб нас вызваліў ад жадання гвалту, помсты, эгаізмаў, супрацьстаяння і дапамог нам будаваць сапраўдную цывілізацыю, цывілізацыю справядлівасці і любові”.

Кардынал Садана нагадаў словы папы Бэнэдыкта ХVI аб тым, што кожнае чалавечае грамадства павінна быць заснаванае на трывалых духоўных асновах, бо плюралістычнае грамадства не значыць агнастычнае. “Мір паміж людзьмі і народамі з’яўляецца вялікай каштоўнасцю. Але ён можа стаць вельмі нестабільным, калі не будзе трымацца на стабільных каштоўнасцях. Мір з’яўляецца нестабільным, калі не мае душы, што дае жыццё”, - адзначыў кардынал Садана.








All the contents on this site are copyrighted ©.