2011-06-26 13:41:25

Італія: беатыфікацыя трох Слугаў Божых


RealAudioMP3 26 чэрвеня ў італьянскім горадзе Мілан адбылася беатыфікацыя трох Слугаў Божых, двух святароў і законніцы, якія паходзілі з гэтага гораду. Святую беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Кс. Серафін Морацонэ (1747- 1822). Вядомы як “новы пробашч з Арс”. Быў чалавекам малітвы, міласэрнасці, веры і служэння іншым. Усё што атрымліваў ад людзей аддаваў бедным і хворым. Людзі называлі яго “благаслаўлёным Серафімам” і цудатворцам, але ён сябе прызнаваў за “беднага грэшніка” і прыпадкі цудоўнага аздараўлення, якія яму прыпісваліся, ён гаварыў, што ўсё гэта дзчкуючы заступніцтву св. Гераніма Эмільяні, санктуарый якога знаходзіцца ў Сомаска.

Кс. Клеменс Вісмара ( 1897-1988) быў місіянаром. Атрымаў званне “апостала Бірмы”. У гэтай краіне пражыў больш за 60 гадоў і яна стала яму другой бацькаўшчынай. У місійнай дзейнасці прымяняў новыя метады: інкультурацыю, міжрэлігійны дыялог, адказанасць за мясцовы касцёл і ўсё гэта перажываў у духу і пачуцці працягласці Традыцыі з апостальскіх часоў.

Законніца Марыя Анджэла Альферы ( 1897-1951). Будучы маладой законніцай цяжка захварэла. Але, калі выпіла ваду з Лурд хвароба ўступіла і яна стала поўнасцю здаровай. Каб пазбегнуць вялікага розгаласу ў СМІ законныя ўлады паслалі яе ў горад Мілан, дзе працавала ў турме “ San Vittore” св. Віктара. Сваю паслугу выконвала з вялікай любоў’ю і адданасцю, дзеля чаго атрымала званне “анёла ад св. Віктара” ці “маці ад св. Віктара”. Усе, хто з ёю сустракаўся гаварылі пра яе як “анёла суцяшыцеля”. Ужо за жыцця вернікі прызнавалі яе за святую.








All the contents on this site are copyrighted ©.