2011-06-26 13:41:51

600-годдзе катэдральнага касцёла ва Улацлаўку


RealAudioMP3 26 чэрвеня ў польскім горадзе Улацлавак адбыліся ўрачыстасці з нагоды юбілею 600-годдзя кансекрацыі тамашняга катэдральнага касцёла. Св. Імшу ўзначаліў папскі пасланнік кардынал Зенон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Падчас урачыстасці влоцлаўская дыяцэзія атрымала рэліквіі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Краевугольны камень пад пабудову цяперашняга катэдральнага касцёла быў асвечаны ў 1340 г. З-за польска-тэўтонскіх войнаў будаўніцтва яго ішло вельмі павольна. Толькі 13 мая 1411 г. адбылася кансекрацыя новага пабудаванага катэдральнага касцёла ў прысутнасці караля Уладыслава Ягайлы

У 1907 г.папа Пій Х паднёс влоцлаўскі катэдральны касцёл да рангу Малой базылікі. Гэта быў у той час другі польскм касцёл, пасля вавельскай катэдры, які атрымаў такі тытул.








All the contents on this site are copyrighted ©.