2011-06-25 14:18:49

“Octava Dies”. Эўхарыстыя і глабалізацыя


RealAudioMP3 Ва Урачыстаць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вуліцамі Рыма прайшла Эўхарыстычная працэсія, якую ўзначаліў папа Бэнэдыкт XVI. Аб гэтай падзеі разважае ў сваё штотыднёвай рубрыцы кіраўнік Залі друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Ён называе Эўхарыстыю “дынамізмам, што змяняе рэальнасць ў яе касмічным, чалавечым і гістарычным вымярэнні”. “Дынамізм любові, які мае свае карані ў трынітарным жыцці Бога і дасягае нас праз сэрца Хрыста, з’яўляецца настолькі моцным, што можа перамагчы ўсе падзелы, прыцягнуць нас да адзінства ў жыцці з Богам, адкрыць і вызваліць нашу індывідуальнасць ад эгацэнтрызма. - кажа кс. Ламбардзі - Эўхарыстыя з’яўляецца канкрэтным шляхам, праз які любоў распаўсюджваецца ў Касцёле і свеце, крыніцай, якая пастання насычае сацыяльную прысутнасць Касцёла, адказную дзейнасць хрысціян у справе “пабудовы салідарнага, справядлівага і братэрскага грамадства”, асабліва ў часы глабалізацыі”. Дырэктар Ватыканскага радыё заўважае, што у часы глабалізацыі чалавецтва, якая вельмі імкліва развіваецца, неабходна памятаць аб сапраўднай любві, каб яна не згубілася “у мітусні, індывідуалізме, барацьбе усіх супраць усіх”.

Кс. Ламбардзі адзначае, што аб гэтым гаварыў нам папа Бэнэдыкт XVI падчас св. Імшы ва Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. “Аб гэтым ён моўчкі маліўся перад кансэкраванай Гостыяй, якую пранеслі па рымскіх вуліцах. Папа казаў: “без ілюзій, без утапічных ідэалогій, мы ідзем па дарогах свету, нясучы ўнутры нас Цела Пана ... каб убачыць новы свет, у якім пануюць мір і справядлівасць, свет, які з’яўляецца нашай сапраўднай спадчынай”. “Сапраўды, у веры чалавечае вымярэнне, гістарычнае і касмічнае сустракаюцца і маюць свой пачатак, - адзначае кс. Фэдэрыко Ламбардзі - Эўхарыстычная камунія з’яўляецца дабром для ўсіх, для дабра свету, бо ў ёй усё знаходзіць свой сэнс і збаўленне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.