2011-06-25 15:17:33

Панама: біскупы занепакоены выкарыстаннем дзіцячай працы


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл ў Панаме сцвярджае, што ў краіне пражывае больш за 60 тысяч дзяцей, якіх прымушаюць да цяжкай працы. Мітрапаліт Панамы арцыбіскуп Хазэ Дамінга Уллоа Мэндета заклікаў урад краіны змагацца з гэтай сацыяльнай паталогіяй.

Арцыбіскуп адзначыў, што для працы ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці выкарыстоўваюцца дзеці ва ўзросце ад 5 гадоў. “Дзеці-рабы працуюць шмат і не маюць ніякай юрыдычнай абароны”, - заявіў іерарх. Ён падкрэсліў, што многія з іх не ходзяць у школу і часта апынаюцца на ўскраіне грамадства, бо на усё жыццё застаюцца непісьменнымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.