2011-06-25 14:59:28

Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс у Ірландыі


RealAudioMP3 25-26 чэрвеня ў Ірландыі, у марыйным санктуары Кнок, праходзіць Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс, мэтай якога з’яўляецца духоўная падрыхтоўка да 50-га Міжнароднага Эўхарыстычнага кангрэса, што пройдзе ў Дубліне ў 2012 г.

25 чэрвеня, ва ўсіх ірландскіх дыяцэзіях прайшла малітва нешпараў, а затым вернікі мелі магчымасць прыняць удзел у семінарах на наступныя тэмы: “Адзінае Цела Хрыста і падзелы ў Касцёле”, “Новыя шляхі прабачэння і прымірэння”, “Святая Эўхарыстыя, як крыніца духоўнага адзінства” і “Дзеці і Эўхарыстычная адарацыя”.

Акрамя Нацыянальнага Эўхарыстычнага кангрэса 24-26 чэрвеня ў Кнок праходзіць моладзевы фестываль, падчас якога маладыя вернікі маюць магчымасць паразмаўляць на рэлігійныя тэмы і памаліцца разам са сваімі аднагодкамі з іншых частак “зялёнага вострава”. У Кнок таксама прыбудзе “Звон Эўхарыстычнага Кангрэса”, пілігрынацыя якога адбываецца па Ірландыі. Яна мае на мэце прыцягнуць ўвагу да Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэса, што пройдзе ў Дубліне ў 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.