2011-06-25 12:01:44

Кардынал Бэртонэ ўзначаліў св. Імшу для членаў “Асацыяцыі св. апосталаў Пятра і Паўла”


RealAudioMP3 25 чэрвеня перад сустрэчай са Святым Айцом, члены “Асацыяцыі св. апосталаў Пятра і Паўла” прынялі ўдзел у св. Імшы, якую ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ. Літургія прайшла ў ватыканскай базыліцы.

У сваёй гаміліі іерарх звярнуў увагу на тое, што вернасць і служэнне Намесніку св. Пятра, з’яўляюцца галоўнымі аспектамі дзейнасці Асацыяцыі. Кардынал Бэртонэ заклікаў новых членаў арганізацыі да развіцця моцнай веры, любові і частай малітвы.

“Перш за ўсё, неабходна быць людзьмі веры, паглыбляючы яе праз вывучэнне Катэхізіса і асноўных дакументаў Каталіцкага Касцёла. - сказаў кардынал - Вера заўсёды патрабуе разважання, каб зразумець яе”. Акрамя таго, іерарх адзначыў, што вера без любові з’яўляецца частковай: “Вернік пакліканы даць уласнае сведчанне сваёй веры, якое выражаецца ў любові да братоў, асабліва хворых, бедных, пакутуючых”. Кардынал Бэртонэ дадаў, што душой хрысціянскага жыцця з’яўляецца малітва і ўдзел у новай евангелізацыі да якой заклікае Папа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.