2011-06-25 16:27:57

Вядома праграма ўдзела Святога Айца у Сусветным дні моладзі


RealAudioMP3 25 чэрвеня Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіта папы Бэнэдыкта ХVI у Мадрыд з нагоды Сусветнага дня моладзі, які пройдзе 18-21 жніўня 2011 г.

Святы Айцец прыбудзе ў Мадрыд 18 жніўня. Вечарам гэтага дня адбудзецца першая сустрэча Папы з удзельнікамі моладзевага форума. Яна пройдзе на плошчы Дэ Чыбэлес.
19 жніўня, Папа сустрэнецца з Іх Высокасцю Каралеўскай сям’ёй Іспаніі ў палацы Дэ ла Сарсуэла. Акрамя таго, Пантыфік прыме ўдзел у сустрэчы маладых святароў і законнікаў, а таксама звернецца з прамовай да маладых універсітэцкіх выкладчыкаў. Вечарам 19 жніўня Святы Айцец узначаліць набажэнства Крыжовага шляху.

У суботу 20 жніўня, некаторыя ўдзельнікі Сусветнага дня моладзі, будуць мець магчымасць споведзі ў Святога Айца, а вечарам Папа прыме ўдзел у вігілійным малітоўным чуванні.
Нарэшце, у нядзелю 21 жніўня, адбудзецца кульмінацыйны момант форума - св. Імша з удзелам Пантыфіка, якая пройдзе на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Vientos” у Мадрыдзе. Падчас яе будзе абвешчана дата і месца наступнага Сусветнага дня моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.