2011-06-23 13:24:31

Аравійскі біскуп скардзіцца на перашкоды ў практыкаванні веры


RealAudioMP3 Біскуп Паўль Хіндэр, адказны за Касцёл на Аравійскім паўвостраве, скардзіцца на цяжкасці, якія часам напатыкаюць католікі ў арганізацыі рэлігійнага выхавання вернікаў. Каля трох мільёнаў католікаў-эмігрантаў могуць вызнаваць сваю веру амаль без перашкод, сказаў іерарх у інтэрв'ю французскай газеце "La Croix". Тым не менш, вялікая іх колькасць не наведвае касцёлаў. Біскуп Хіндэр назваў адносіны з уладамі як "добрыя, нават сардэчныя".

Швейцарскі капуцын, які з’яўляецца тут Апостальскім вікарыем, адказвае за Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емен, Аман, Катар, Бахрэйн і Саўдаўскую Аравію.

Біскуп прызнаў, што структуры ў гэтых дзяржавах маюць больш феадальны, чым дэмакратычны характар. Таму можна толькі мець надзею, што кароль або султан зразумее праблему і выкажа жаданне вырашыць яе. Іерарх падкрэсліў, што вялікая колькасць католікаў, якія жывуць у гэтых краінах, замежныя працаўнікі, якія праз некаторы час павінны вярнуцца на радзіму. Таму, улады часам не разумеюць, дзеля чаго патрэбна будаўніцтва сталых аб'ектаў, такіх як касцёлы. Тым не менш, на Аравійскім паўвостраве за апошні час было адчынена восем каталіцкіх прыватных школ. Хоць стандарты, якія прымяняюцца да іх, з кожным годам становяцца больш жорсткімі.

Апостальскі вікарый сказаў, што набажэнствы ў некаторых месцах праходзяць пры перапоўненых касцёлах. Дазвол на адпраўленне св. Імшы напрыклад на стадыёне, паводле яго, атрымаць было б не магчыма. Да хрысціян тут адносяцца з церпялівацю больш па прагматычных меркаваннях, чым па прычыне сімпатыі. Улады жадаюць, каб скалалася ўражанне існавання рэлігійнай свабоды ў рэгіёне. Акрамя таго, уладам немагчыма спрачацца з той талерантнасцю, з якой да іншых рэлігій ставяцца ў Еўропе. Тым не менш, паводле біскупа Паўля Хіндэра, з боку палітыкаў, як правіла, бачны адкрытасць і высілкі ў адносінах да Каталіцкага Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.