2011-06-22 09:07:04

Экуменічны форум у Будапешце


RealAudioMP3 22-24 чэрвеня ў Будапешце пройдзе другі этап экуменічнай сустрэчы арганізаванай Канферэнцыяй Цэркваў Еўропы. Мэтай гэтага спаткання будзе працяг разважанняў пачатых у мінулым годзе ў швейцарскім Босэ, у святле падзей якія ахарактаразавалі экуменічны дыялог у Еўропе на працягу апошніх месяцаў, а таксама з улікам выпадкаў неталерантнасці і гвалту ў адносінах да хрысціян.

Падчас сустрэчы ў Будапешце ўвага яе удзельнікаў будзе скіравана на тое, каб паглыбіць тэалагічныя разважанні і нанава адкрыць карані шляху да адзінства, якое блізка звязана з місіяй Касцёла. “Цэрквы больш не могуць жыць у стане падзелаў, пасля амаль цэлага стагодзя словаў і ўзаемных экуменічных жэстаў”, - адзначаюць арганізатары сустрэчы. Падчас форума будуць абмяркоўвацца таксама розныя пункты гледжання на адзінства, якія прысутнічаюць у Цэрквах і натхняюць экуменічны дыялог. У гэтым кантэксце будуць прадстаўлены каталіцкае, лютэранскае, метадыскае і праваслаўнае бачанне адзінства хрысціян.

Акрамя таго, сустрэча ў Будапешце будзе прысвечана не толькі аналізу сучаснай сітуацыі, але таксама і гісторыі экуменічнага дыялога на працягу ХХ ст. “Менавіта на працягу гэтага гістарычнага перыяда хрысціяне больш адчулі наколькі важным з’яўяляецца блізкае ўзаемнае знаёмства і пераадоленне негатыўных стэрэатыпаў. - адзначаюць арганізатары форума у Будапешце - Шлях да адзінства не лёгкі, але камісія па дыялогу паміж Цэрквамі свядомая гэтага і таму на працягу доўгіх гадоў падтрымлівае хрысціянскі экуменічны дыялог, а таксама міжрэлігійны. Гэта падтрымка ажыцяўляецца праз заклік да тэалагічных разважаннях, якія дапамагаюць разуменню і ўмацаванню супольнага абвяшчэння Евангелля ў Еўропе, перад абліччам выклікаў секулярызацыі, што спрабуе выкрэсліць хрысціянскія каштоўнасці з грамадскага жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.