2011-06-22 10:54:42

Украіна: малітва за ахвяраў нацызму і камунізму


RealAudioMP3 22 чэрвеня на Украіне па ініцыятыве грэка-каталіцкай Царквы, сакратарыята Рады Цэркваў і шматлікіх рэлігійных арганізацый адзначаецца “Дзень міжканфесійнай малітвы ў памяць ахвяраў нацызму і камунізму”. “Гэтая дата, нагадвае аб жудасным кровапраліцці, выкліканым як адным, так і другім бокам”, - нагадаў Вярхоўны арцыбіскуп Кіеўска-Галіцкі Святаслаў Шаўчук у пасланні з нагоды 70-й гадавіны нападу нацысцкай Германіяй на Савецкі Саюз.

“Вядома гэта смутны дзень для нашай ўкраінскай зямлі, акропленай крывёю нявінных ахвяраў. Таму, 22 чэрвеня з’яўляецца днём малітвы, ўспаміну і прымірэння”, сказаў украінскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.