2011-06-22 10:23:11

Рым: сесія Аб’яднання ініцыятываў па дапамозе Усходнім Касцёлам


RealAudioMP3 22 чэрвеня ў Рыме пачала працу 84-я сэсія Аб’яднання ініцыятываў па дапамозе Усходнім касцёлам. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 20 каталіцкіх арганізацый з краін Заходняй Еўропы і ЗША.

Падчас адкрыцця сесіі Аб’яднання з прывітальным словам выступіў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. У сваёй прамове іерарх расказаў аб асноўных момантах працы форума. Напачатку кардынал адзначыў, што 2011 год, можна назваць “вясной Усходніх Касцёлаў”, што звязана з абраннем новых кіраўнікоў гэтых рэлігійных супольнасцяў. Кардынал Сандры ўзгадаў аб абранні арцыбіскупа Святаслава Шаўчука новым кіраўніком Украінскай грэка-каталіцкай Царквы, Патрыярха Антыахійскага Бэхара Бутрос Рая кіраўніка мараніцкай Царквы, а таксама новага Найвышэйшага арцыбіскупа Эрнакулам-Ангамалы Сіра-малабарскай Царквы.

Кардынал Сандры расказаў, што ў пасяджэнні, якое працягенцца да 24 чэрвеня, коптскі Патрыярх кардынал Антоніос Нагіб, а таксама новаабраны Патрыярх мараніцкай Царквы Бехара Бутрос Рай пазнаёмяць удзельнікаў сустрэчы са станам хрысціян на Блізкім Усходзе, каб дапамога Усходнім Касцёлам у гэтым рэгіёне была больш эфектыўнай і спрыяла міжрэлігійнаму і экуменічнаму дыялогу і пабудове міру.

Акрамя таго, кардынал Сандры, адзначыў, што ўдзельнікі форума будуць разважаць аб прайшоўшым у 2010 г. Сінодзе для Блізкага Усходу і яго рашэннях. “Як заўсёды звернем нашу ўвагу на праблемы Святой Зямлі, духоўнай бацькаўшчыны ўсіх веруючых у Адзінага Бога. Дзякуючы прысутным тут прадстаўнікам арганізацый скіруем наш позірк на Ірак, дзе людзі больш за ўсіх пакутуюць за Евангелле”, - сказаў кардынал Сандры.

Іерарх падкрэсліў, што ўдзельнікамі сесіі Аб’яднання ініцыятываў па дапамозе Усходнім Цэрквам будзе абмяркоўвацца шэраг канкрэтных праэктаў: стварэнне статута Інстытута Эффата Паўла VI у Святой Зямлі і рэарганізацыя архіва Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.