2011-06-22 14:10:18

Кардынал Труа аб сексуальным выхаванні ў ва Францыі


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі кардынал Андрэ Вэн Труа крытычна выказаўся адносна сексуальнага выхавання дзяцей у сістэме французскай адукацыі.

Іерарх адзначыў, што праграма навучання дзяцей ў французскіх школах падрыхтоўвае іх да механічнага выкарыстання свайго цела. “Настаўнікі ў школах прымяняюць усе магчымыя спосабы, каб пераканаць маладых людзей ў тым, каб тыя ў сваім жыцці не мелі ніякіх сапраўдных адносін”, - сказаў мітрапаліт Парыжа. Кардынал падкрэсліў, што моладзь павінна атрымліваць у школе веды аб сапраўднай любові. Таму гэта сфера не можа прадстаўляцца толькі як гарманальная з’ява.

Кардынал адзначыў, што ў новых падручніках, гендэрная тэорыя гэта ўжо не проста тэорыя, але ідэалагічнае крэда, якое навязваецца дзецям. “У школах дзяцей вучаць таму, што пол з’яўляецца толькі пытаннем выбару і культуры, як быццам не існуе ніякіх прыродных і псіхалагічных асноваў” - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў, што калі ў пачатках гендэрнай тэорыі стаялі феміністычныя асяроддзі, сёння яны навязваюцца гомасексуальнымі групамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.