2011-06-21 14:59:39

Папа наведае італьянскі горад Анкона


RealAudioMP3 21 чэрвеня Заля Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што 11 верасня Святы Айцец наведае італьянскі горад Анкону, з нагоды ХХV Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэса. Будзе гэта 24 пільгрымка Наступніка Пятра па тэрыторыі Італіі.

Бэнэдыкт ХVI прыбудзе ў Анкону ў першай палове дня. У 10.00 гадзін пачнецца св.Імша на тэрыторыі мясцовай верфі. Завершыцца яна малітвай “Анёл Панскі”.

Пасля гэтага ў цэнтры душпастырства “Colle Ameno” адбудзецца сумесны абед Святога Айца з працаўнікамі і беднымі людзьмі, якім дапамагае мясцовая дабрачынная арганізацыя “Caritas”. Вечарам у катэдры горада Папа сустрэнецца з сем’ямі і з духавенствам. Візіт закончыцца сустрэчай з парамі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту сужэнства.








All the contents on this site are copyrighted ©.